18 чэрвеня 2024, aўторак, 15:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска ўжо тры месяцы здымае, як у «Мінск-World» рамантуюць ганак

6
Беларуска ўжо тры месяцы здымае, як у «Мінск-World» рамантуюць ганак

І што ў выніку?

Мянчанка Таццяна з красавіка здымае відэа ў TikTok, як у доме «Хваля» ў «Мінск- World» увесь гэты час рамантуюць ганак. За тры з лішнім месяцы ніякіх вынікаў. У каментарах горача, звярнуў увагу CityDog.

Першы ролік на старонцы мянчанкі з'явіўся ў красавіку гэтага года з подпісам: «Што скажаце пра капітальны рамонт у новабудоўлі 2020 года?»

@pantera_minsk #минскМир ♬ оригинальный звук - ALEX MUSIC

На відэа — ганак у доме «Хваля» ў квартале «Мінск-World». Таццяна тлумачыць, што ніякага знешняга ўздзеяння на плітку не было - яна пачала ссыпацца амаль адразу ж, як дом быў здадзены ў эксплуатацыю.

Пад допісам больш за 350 каментароў, у якіх беларусы ў асноўным лаюць якасць пабудоў у раёне:

«Мінск- World » - гэта перажытак саўдэпаўшчыны. Яго проста разрэкламавалі як звышсучаснае жыллё».

«Дык, а што вы хочаце, калі першапачаткова там «квадрат» быў 700 еўраў?»

«Усё максімальна танна: расцэнкі на мантаж, кошт матэрыялаў - на выхадзе атрымліваецца такая якасць».

«Скажу як прараб, бачачы прычыну, на што была выкладзеная плітка, і новая перакладзеная плітка гэтак жа адскочыць праз дзве зімы. І так кожныя дзве зімы, і гэта максімум».

«Увесь раён праз с**у зроблены. Пра сувязь і інтэрнэт увогуле маўчу».

Але ёсць і такі: «Пакрыццё знялі для замены, а вам абы скандал з усяго зрабіць».

У адказ на апошні каментар Таццяна зняла яшчэ некалькі відэа з розніцай на пару месяцаў. Ганак дагэтуль сапраўды ў такім жа стане, як і ў красавіку, - без пліткі.

@pantera_minsk Ответ пользователю @konovalskaya #минскМир #плитка ♬ оригинальный звук - ALEX MUSIC

@pantera_minsk #минскМир ♬ Feel - Radio Edit - Robbie Williams

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках