18 чэрвеня 2024, aўторак, 16:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі Z-палкоўнік засумаваў пасля выступу Пуціна

16
Расейскі Z-палкоўнік засумаваў пасля выступу Пуціна

І прадказаў распад РФ.

Скандальныя «мірныя» прапановы дыктатара РФ Уладзіміра Пуціна Украіне выклікалі бурную рэакцыю ў Z-супольнасці.

Былы дэпутат Дзярждумы, імперац Віктар Алксніс, паслухаўшы выступ, заявіў аб непазбежнасці распаду Расеі. Пра гэта ён напісаў на сваім канале ў Telegram, піша Дыялог.UA.

Ён звярнуў увагу на тое, што не толькі Украіна, але і Захад адразу адпрэчылі прапанову Пуціна спыніць вайну ў абмен на перадачу Расеі часткі ўкраінскіх тэрыторый.

Нават расейскі «старэйшы брат» Кітай усяляк падкрэслівае сваю падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

«Ці не было зразумела, што ўмовы міру можа дыктаваць выключна пераможца? Але РФ у сітуацыі, якая склалася ў зоне «СВА» наўрад ці можна аднесці да пераможцаў», - напісаў Алксніс.

Ён паскардзіўся, што яму «балюча і горка назіраць» за вайсковай паразай Расеі ў вайне супраць Украіны. Паводле ягоных слоў, шанц на перамогу ў Расеі быў толькі ў лютым 2022 года, аднак бліцкрыг быў няўдалы.

«СВА» планавалі рэальныя генералы, якія мелі самавітую выслугу ва Узброеных сілах. Няўжо гэтыя людзі не разумелі, што гэтымі планамі яны вядуць нас да катастрофы? І сённяшнія заявы вярхоўнага гетмана сведчаць аб тым, што мы на ўсёй хуткасці нясёмся да гэтай ужо непазбежнай катастрофы. Да катастрофы, якая можа скончыцца гібеллю Расеі і яе знікненнем з карты свету», - заявіў Z-патрыёт.

Ён мяркуе, што будучыня Расеі - гэта распад на дзясяткі дробных дзяржаў. І, на думку Алксніса, дзясяткі мільёнаў расейцаў успрымуць гэты распад спакойна.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках