18 чэрвеня 2024, aўторак, 15:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Кватэр таннейшых за паўмільёна даляраў тут не будзе»

14
«Кватэр таннейшых за паўмільёна даляраў тут не будзе»

Для каго ў Менску будуюць дом на Грыбаедава?

Экспэртка ў нерухомасці Наталля Літоўская апублікавала ў сваім тэлеграм-канале рэндэры шостага дома комплексу «Камфорт парка». Яго будуе кампанія «Будмінвест» па вуліцы Грыбаедава ў Менску. Літоўская мяркуе, што гэты дом будзе самым дарагім у сталіцы.

- Гэта шосты, «дыяментавы» дом «Камфорт парка», - піша Літоўская. - На 33 кватэры, плошчы - ад 110 да 200 квадратных метраў. Столі - 3,9 метра. На першым паверсе — трэнажорка, кавярынька, канс'ерж-сэрвіс 24 гадзіны, зона таварыства. Чатыры ліфты, нямецкае шкленне, «вечны» фасад. Падземны паркінг з сутарэннямі - як мае быць.

— Коштаў пакуль не называюць, але дакладна вышэй за 4500 даляраў за метр. Кватэр танней паўмільёна даляраў тут не будзе, - упэўненая экспэртка. - А яшчэ трэба рабіць аздабленне.

На сайце жылога комплексу гаворыцца, што прыблізна дом павінны здаць у чацвёртым квартале гэтага года.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках