18 чэрвеня 2024, aўторак, 16:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войскі РФ уцяклі са Старамаёрскага

8
Войскі РФ уцяклі са Старамаёрскага

Дэзертавала група вайскоўцаў са 127-й мотастралковай дывізіі.

Група вайскоўцаў РФ кінула пазіцыі ў Старамайорскім на Запарожскім кірунку, аб акупацыі якога ўсяго пару дзён таму абвясціла расейскае Мінабароны.

Аб гэтым піша расейскі Z-канал «ВДВ за Сумленнасць і Справядлівасць», за якім стаяць афіцэры групоўкі «Дняпро» УС Расеі, піша Диалог.UA.

Рэсурс сцвярджае, што група 127-й мотастралковай дывізіі УС РФ, якая знаходзілася ў Старамайорскім, дэзертавала.

«Не вытрымалі агнявога ўздзеяння супраціўніка, кінулі пазіцыі і сышлі ў тыл», - паведаміў канал. Ён удакладніў, што паводле гэтага факту ідзе разбор.

Адзначым, што, са звестак рэсурсу DeepState, ніякага поўнага захопу Старамайорскага не было. Як і раней, Сілы абароны Украіны ўтрымліваюць паўночную частку гэтага населенага пункта. Z-канал таксама паскардзіўся на востры дэфіцыт салдат на Запарожскім кірунку, які хутка нарастае.

«Агулам на фронце ГВ «Дняпро» ў нас адчуваецца нястача жывой сілы. Ужо стала складана набіраць нават у «Шторму Z» (фармуецца з завербаваных зэкаў - рэд.). Бо нездарма зараз нашы рэгіянальныя ўлады паднімаюць аднаразовую выплату за падпісанне кантракту. Як мы бачым нават адсюль з фронту, усе нашыя рэсурсы прыцягнення жывой сілы ўжо не забяспечваюць патрэбы ўсёй групоўкі «СВА» - распавёў расейскі рэсурс.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках