Украінскія вайскоўцы знішчылі важную тэхніку РФ каля Ваўчанска
- 15.06.2024, 12:15
- 3,850
Працу войскаў памежнага спецыяльнага прызначэння паказалі на відэа.
Паблізу Валчанска Харкаўскай вобласці памежны спецназ Украіны нанёс агонь па варожай тэхніцы акупантаў.
Пра гэта паведамляе ДПСУ.
«Ударнымі дронамі па расейскім «Урале» і палкавой землярыйнай машыне (ПЗМ) адпрацавалі байцы «Шквала». У што ператварыўся транспарт, відавочна», - гаворыцца ў паведамленні.
Акрамя таго, удакладняюцца страты жывой сілы, якая знаходзілася ў ПЗМ.
«Шквал» - гэта своеасаблівы памежны атрад спецыяльнага прызначэння для выканання спецыяльных задач. Галоўнай яго задачай з'яўляецца ахова дзяржаўнай мяжы Украіны.
Падраздзяленне было створанае з пачаткам баявых дзеянняў на ўсходзе краіны і гатовае да выканання задач як аховы дзяржаўнай мяжы, так і ў зоне правядзення Аперацыі аб'яднаных сіл.