18 чэрвеня 2024, aўторак, 16:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З тулава жлобінскага ката дасталі 17-сантыметровую арбалетную стралу

21
З тулава жлобінскага ката дасталі 17-сантыметровую арбалетную стралу

Ветэрынар у шоку.

Ветэрынарны лекар са Жлобіна распавёў у сваім TikTok пра жудасны выпадак. Яму на агляд прывезлі параненага дроцікам ката. Спачатку мужчына думаў, што набой належыць камунальнікам, якія такім чынам адлоўліваюць бяздомных жывёл. Але агледзеўшы ката мужчына прыйшоў да высновы, што гэтая справа рук іншых людзей.

Мяркуючы з відэа ў TikTok ветэрынара са Жлобіна Рыгора Белягава, апісаная ім падзея адбылося 12 чэрвеня 2024 года.

- Сёння адбыўся выпадак, ад якога я проста ў шоку, – кажа ветэрынар у сваім відэа. - А 00.30 ночы раздаўся званок: «Дапамажыце, калі ласка, выратуйце, у нашага катка - дзіда ў баку». Я сказаў везці яго хутчэй да мяне, таму што дзіда магла быць камунальнікаў, і ёй мог знаходзіцца таксін, і каток мог памерці. Моладзь прыязджае, я аглядаю катка, і што вы думаеце? У коціку тырчыць страла ад арбалета, 17 сантыметраў, якая прайшла яму праз два лёгкія.

Георгій Белягаў упэўнены, што такі набой не мог належаць камунальнікам.

- Спадарства, я не ведаю, куды свет коціцца, - абураецца лекар. - Нагадваю, што за такія дзеянні надыходзіць крымінальная адказнасць. Што робіцца са светам? Я не ўяўляю, наколькі людзі сталі вырадкамі. Страляў той, у каго ёсць грошы. Арбалет - нятанная цацка.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках