18 чэрвеня 2024, aўторак, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні падлетак расстраляў аўтамабіль

3
У Гародні падлетак расстраляў аўтамабіль

З пнеўматыкі.

Усё здарылася ўночы 2 чэрвеня. 17-гадовы хлопец раніцай выйшаў у двор дома па вуліцы Ліможа і пачаў страляць з пнеўматычнага пісталета. Ён трапіў у прыпаркаванае аўто, паведамляе УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

- Паводле ягоных слоў, ён нібыта страляў па дрэвах, але выпадкова трапіў у прыпаркаваны «Сітраен», - гаворыцца ў паведамленні. - Пасля здарэння зламыснік спалохаўся і ўцёк. Варта адзначыць, што ў кірунку, дзе быў прыпаркаваны аўтамабіль, дрэў няма.

Праз некалькі гадзін уладальнік аўто знайшоў дзве пашкоджаныя шыбы. Шкода склала 600 рублёў. Пацярпелы звярнуўся ў міліцыю. Хутка стралка знайшлі і затрымалі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках