18 чэрвеня 2024, aўторак, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Залужны патрапіў у скандал праз уцекача-ўхіліста

30
Залужны патрапіў у скандал праз уцекача-ўхіліста

Што адбылося?

Экс-гетман УСУ, а цяпер пасол Украіны ў Вялікабрытаніі Валерый Залужны патрапіў у скандал праз падабайку. Ён упадабаў у сеціве паведамленне з крытыкай прэзідэнта Украіны, якое размясціў блогер і ўхіліст Міраслаў Алешка. На гэта звярнуў увагу адзін з ваенных Сіл абароны Украіны, які вядзе тэлеграм-канал "Бахмуцкі Дэман".

“Не разумею, што адбылося з Валерам Фёдаравічам. Я гляджу гэтага вырадка Алешка, каб разумець настрой у палаце вырадка, напрыклад. Шо думаеце?”, - пракаментаваў ён.

У сваім допісе Міраслаў Алешка, якому СБУ выставіла падазрэнне за падробку дакументаў, каб уцячы за мяжу, выказаў сваё меркаванне наконт патрабаванняў прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, што для таго, каб ва Украіне быў мір, яна павінна аддаць РФ 4 вобласці - Луганскую, Данецкую, Харкаўскую і Запароскую. Блогер мяркуе, што гэтыя ўмовы - вынік працы Зяленскага.

Пад пытаннем "Бахмуцкага Дэмана" карыстальнікі сеткі выказалі здагадку, што старонку Валерыя Залужнага або ўзламалі, або гэта была рэакцыя з яго фэйкавай старонкі. На што аўтар публікацыі заявіў, што падабайка і старонка - сапраўдныя.

Рэакцыя Залужнага на паведамленне ўхіліста выклікала негатыўную рэакцыю ў сеціве, у тым ліку і сярод украінскіх вайскоўцаў.

Пасля стала вядома, што “злашчасная” падабайка “Жалезнага генерала” пад допісам ухіліста Алешкі знікла.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках