Фотафакт: як на менскім рынку прадаюць херсонскія памідоры
16- 15.06.2024, 15:03
- 10,202
Іх завозяць з акупаванай тэрыторыі.
У гандлёвым цэнтры "Заходні рынак" у Менску ў продажы з'явіліся памідоры з Херсона з паметкай "РФ". Кошт таматаў складае 12,5 беларускіх рублёў.
Адзначым, што частка Херсонскай вобласці захоплена Расеяй. Сам Херсон і значная частка рэгіёна кантралюецца Украінай. Памідоры ў Беларусь, мяркуючы з усяго, завозяць з акупаванай тэрыторыі.