18 лiпеня 2024, Чацвер, 10:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галкіпер каманды Чарнагорыі раптоўна памёр ва ўзросце 26 гадоў

5
Галкіпер каманды Чарнагорыі раптоўна памёр ва ўзросце 26 гадоў

На мінулым тыдні ён гуляў супраць Бэльгіі і быў прызнаны найлепшым гульцом паядынку.

Матыя Шаркіч, які падпісаў кантракт з лонданскім «Мілуолам» з другога ангельскага дывізіёна мінулым летам, нечакана захварэў у чарнагорскім горадзе Будва і памёр сёння ва ўзросце 26 гадоў, піша The Mirror.

Футбалісту, які выступаў за шэраг брытанскіх клубаў, уключаючы "Астан Вілу", "Вулвергэмптан", "Бірмінгэм Сіці" і "Сток Сіці", стала дрэнна ў сваёй кватэры ў горадзе Будва. Ягоныя сябры неадкладна выклікалі хуткую дапамогу, але ён памёр а 6:30 раніцы паводле мясцовага часу.

На мінулым тыдні Шаркіч гуляў супраць Бэльгіі ў таварыскім матчы і быў прызнаны найлепшым гульцом матчу, здзейсніўшы дзевяць сэйваў.

Клуб заўзятараў «Мілуола» апублікаваў паведамленне: «Жудасныя навіны мы пачулі сёння раніцай: наш брамнік Матыя Шаркіч памёр ва ўзросце 26 гадоў. Жудасныя навіны для яго сяброў і сям'і, а таксама для ўсіх нас, звязаных з «Мілуолам». Аднойчы стаўшы львом, ты застанешся ім назаўжды».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках