Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання за хабар намесніка кіраўніка БЧ
8- 15.06.2024, 15:17
- 20,316
Дома ў яго знайшлі больш за $3 мільёны.
Тэлеканал ОНТ расказаў падрабязнасці затрымання намесніка кіраўніка Беларускай чыгункі Пятра Дулуба. Дома ў яго знайшлі больш за 3 млн даляраў.
У дачыненні да Дулуба распачатая крымінальная справа паводле артыкула аб атрыманні хабару ў асабліва вялікай суме (частка 3 артыкула 430 КК). У роліку дзяржканала яго называюць "самым буйным хабарнікам у гісторыі сучаснай Беларусі".
Намеснік кіраўніка чыгункі быў затрыманы “з довадамі злачынства” на паркоўцы ля аўтамабіля. У роліку сцвярджаецца, што ён браў хабар у камерцыйных структур за лабіяванне іх інтарэсаў у грузаперавозках. Пра якія менавіта юрыдычныя асобы ідзе гаворка - не ўдакладняецца.
Як сказана ў сюжэце, чыноўнік захоўваў грошы гатоўкай - дома, а таксама ў загарадным доме сваёй цешчы. Сілавікі сачылі за ім амаль два гады.
У пачатку ліпеня “Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі” паведаміла пра затрыманне першага намесніка начальніка Беларускай чыгункі Пятра Дулуба. Паводле інфармацыі ініцыятывы, Дулуба затрымалі "на хабары" з довадамі злачынства, з прымяненнем спецыяльна пазначаных купюр яшчэ 18 мая.