18 чэрвеня 2024, aўторак, 16:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Адкрыюцца рэчы, невыгодныя рэжыму Лукашэнкі»

«Адкрыюцца рэчы, невыгодныя рэжыму Лукашэнкі»

У сітуацыі з забойствам польскага памежніка ўзнікае шэраг пытанняў.

Тыдзень таму ў Вайсковым медыцынскім інстытуце ў Варшаве памёр польскі вайсковец, якога ўдарыў нажом у грудзі мігрант падчас чарговай спробы прарыву беларуска-польскай мяжы.

Польскія ўлады запатрабавалі ад Менска выдаць забойцу памежніка.

Сайт UDF пацікавіўся ў экспэртаў: якога развіцця падзей варта чакаць?

Палітолаг Анатоль Котаў адзначыў, што з пункту гледжання рэжыму найлепшая рэакцыя на патрабаванне Польшчы - не рэагаваць, а мігранта "згубіць".

“Рабіць з яго героя - правакаваць Польшчу на больш сур'ёзны адказ. Выдаваць - рызыкаваць тым, што ён раскажа пра тое, як яго рыхтавалі да гэтай акцыі. Бо відавочна, што ён наўрад ці сам дадумаўся да таго, каб зрабіць дзіду”, – мяркуе Котаў.

Палітычны аглядальнік, гісторык Аляксандр Фрыдман адзначыў, што, на ягоную думку, не варта чакаць ад Менска выдачы мігранта, вінаватага ў гібелі польскага памежніка.

«У сітуацыі з нападам на польскага памежніка ўзнікае шэраг пытанняў: Менск ведаў пра гэта і дапусціў падобнае развіццё падзей, ці ён увогуле спецыяльна падрыхтоўваў мігрантаў да такога нападу? З упэўненасцю можна сказаць, што беларускія ўлады кантралююць перамяшчэнне мігрантаў на сваёй тэрыторыі, таму як мінімум яны прапусцілі мігрантаў з нажамі, а магчыма нават уручылі ім іх.

Таму калі выдаць вінаватага ў гібелі памежніка Польшчы, то выявяцца рэчы, невыгодныя рэжыму Лукашэнкі. Значыць, хутчэй за ўсё, выдачы не будзе”, - мяркуе Фрыдман.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках