Стала вядома, колькі беларускіх спартоўцаў дапушчана на Алімпіяду ў Парыжы
3- 15.06.2024, 15:46
- 5,500
Не пусцілі таэквандыста і цяжкаатлета?
МАК апублікаваў спіс беларускіх атлетаў, дапушчаных на Алімпіяду ў Парыжы. У ім няма таэквандыста і цяжкавагавіка з Беларусі, якія атрымалі алімпійскія ліцэнзіі.
Да спаборніцтваў у нейтральным статусе дапушчаны 11 спартоўцаў з беларускімі пашпартамі. У спісах з веласпорту і скачках на батуце пералічаны ўсе беларусы, якія прайшлі кваліфікацыю. А вось у спісе беларускіх таэквандыстаў, якія паедуць на Алімпійскія гульні, пуста — хаця ў Георгія Гурцыева і ёсць алімпійская ліцэнзія, заўважыла Еўрарадыё.
Тое ж самае з цяжкай атлетыкай. У спісе ўдзельнікаў Алімпіяды-2024 адсутнічае Эдуард Зязюлін. Допуск атрымалі толькі Яўген Ціханцоў і Сюзана Валадзько.