18 чэрвеня 2024, aўторак, 17:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нелегалы атакавалі машыну хуткай дапамогі на беларуска-польскай мяжы

9
Нелегалы атакавалі машыну хуткай дапамогі на беларуска-польскай мяжы

Мяжу штурмавалі 100 мігрантаў.

На польска-беларускай мяжы пашкодзілі машыну польскай хуткай дапамогі, невядомыя з тэрыторыі Беларусі кінулі ў яе цяжкім прадметам, пра гэта піша Генштаб узброеных сілаў Польшчы.

Інцыдэнт адбыўся ў раёне населенага пункта Дубічы-Царкоўныя. Ніхто не пацярпеў.

Польская памежная служба паведаміла, што ў апошнія два дні нелегальна перасекчы мяжу Беларусі і Польшчы спрабавала 100 чалавек. Тром мігрантам спатрэбілася медычная дапамога. З тэрыторыі Беларусі ў польскіх памежнікаў кідалі камяні і галінкі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках