Нелегалы атакавалі машыну хуткай дапамогі на беларуска-польскай мяжы
9- 15.06.2024, 16:00
- 12,736
Мяжу штурмавалі 100 мігрантаў.
На польска-беларускай мяжы пашкодзілі машыну польскай хуткай дапамогі, невядомыя з тэрыторыі Беларусі кінулі ў яе цяжкім прадметам, пра гэта піша Генштаб узброеных сілаў Польшчы.
Інцыдэнт адбыўся ў раёне населенага пункта Дубічы-Царкоўныя. Ніхто не пацярпеў.
Польская памежная служба паведаміла, што ў апошнія два дні нелегальна перасекчы мяжу Беларусі і Польшчы спрабавала 100 чалавек. Тром мігрантам спатрэбілася медычная дапамога. З тэрыторыі Беларусі ў польскіх памежнікаў кідалі камяні і галінкі.