17 лiпеня 2024, Серада, 12:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

AP: Украіна выкарыстоўвае стратэгію «эластычнай стужкі»

1
AP: Украіна выкарыстоўвае стратэгію «эластычнай стужкі»

Час гуляе на карысць УСУ.

Дастаўка пададзеных Украіне заходніх боепрыпасаў патрабуе часу, і пакуль яна працягваецца, украінскія вайскоўцы выкарыстоўваюць у абароне стратэгію «эластычнай стужкі», піша AP.

Хоць прыток заходніх боепрыпасаў паменшыў відавочны недахоп артылерыйскіх набояў у Кіева, сілы РФ усё яшчэ заваёўваюць пазіцыі ўздоўж лініі фронту і, магчыма, будуць працягваць гэта рабіць на працягу лета, мяркуюць журналісты. На іх думку, прасоўванню акупантаў садзейнічае сухое надвор'е і больш доўгія дні.

У артыкуле тлумачыцца, што, пакуль заходнія боепрыпасы і зброю перавозяць на фронт, Кіеў выкарыстоўвае стратэгію «эластычнай стужкі»: украінскія вайскоўцы, жаўнеры, афіцэры на месцах і аналітыкі кажуць, што, саступіўшы частку тэрыторыі, Украіна атрымала магчымасць ваяваць на лепш абароненых пазіцыях.

Са звестак AP, «Украіне спатрэбяцца тыдні, калі не месяцы, каб цалкам папоўніць свае вычарпаныя запасы» боепрыпасаў.

«Трэба час, каб загрузіць караблі, якія затым мусяць перасекчы Атлантыку. Але мы ўжо бачым (вынікі). Артылерыйская перавага Расеі была 7:1 у пачатку года, але цяпер скарацілася да 5:1», – сказаў AP першы намеснік міністра абароны Украіны Іван Гаўрылюк.

Ён таксама адзначыў, што для нейтралізацыі расейскай авіяцыі Украіне патрэбны сама меней 130 знішчальнікаў F-16, якія, як ён чакае, паступяць пазней у гэтым годзе і ў пачатку наступнага.

Прэс-афіцэр 110-й брыгады, якая ваюе пад Ачарэціна, Іван Секач паведаміў журналістам, што новыя набоі пачалі паступаць менш за месяц таму.

З ягоных слоў, новыя паступленні павялічылі запасы падраздзялення на 75 працэнтаў у параўнанні з мінулай зімой, калі пастаўкі былі настолькі нізкімі, што ў вайскоўцаў не было іншага выбару, акрамя як адступіць, каб захаваць жыцці салдат. Аднак, з яго слоў, атрыманых набояў недастаткова, каб стрымаць прасоўванне Расеі, і часта гэта не тыя буйныя калібры, якія найбольш патрэбныя.

«Нам трэба ў чатыры разы больш, каб дзейнічаць без падліку кожнага набою і вызначэння прыярытэтаў, у што страляць», – растлумачыў прэс-афіцэр.

Намеснік камандзіра батальёна 47-й брыгады Аляксандр, які гаварыў пры ўмове, што, згодна з пратаколамі яго падраздзялення, будзе выкарыстоўвацца толькі яго імя, сказаў, што брыгадзе трэба больш супрацьтанкавых і зенітных ракет.

«Мы не можам узяць усе боепрыпасы, якія нам даюць партнёры, адразу – мы іх атрымліваем порцыямі. І зараз мы не можам назапасіць тое, што нам трэба», – сказаў Аляксандр, брыгада якога ваюе ў наваколлях Аўдзееўкі.

«Час грае на карысць Украіны, і ў гэтым мэтазгоднасць «эластычнай стужкі»: вы можаце саступіць невялікую частку тэрыторыі і выйграць крыху часу. І тады да канца гэтага года Украіна атрымае перавагі, якіх яна ніколі раней не мела», – сказаў Дылан Лі Лерк, аналітык даследчага цэнтра вайсковай разведкі IHS Janeʼs.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках