18 чэрвеня 2024, aўторак, 17:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Вялікай Брытаніі заклікаў адсочваць расейскія танкеры

6
Кіраўнік МЗС Вялікай Брытаніі заклікаў адсочваць расейскія танкеры

І блакаваць.

Краіны «Вялікай сямёркі» (G7) узмоцняць санкцыі супраць Расеі і прадоўжаць барацьбу з абыходам ужо дзейных абмежаванняў, заявіў міністр замежных спраў Вялікай Брытаніі Дэвід Кэмеран у інтэрв'ю Corriere della Sera. У тым ліку ён паабяцаў зладзіць «паляванне» на танкеры, з дапамогай якіх Расея нелегальна экспартуе свае энэргарэсурсы.

«Нам трэба будзе высачыць ценявы флот, які незаконна перавозіць расейскую нафту па ўсім свеце. Кожны раз, калі гэтыя танкеры будуць набліжацца да італьянскага порта, я хачу быць упэўнены, што яны будуць заблакаваныя», – сказаў Кэмеран.

На думку брытанскага міністра, хаўруснікам Украіны неабходна прадэманстраваць Пуціну «бессэнсоўнасць ягоных дзеянняў». «Мы пакажам, што мы цалкам падтрымліваем Украіну: будзем паляваць за грашыма, за нафтай, спынім газ, караблі, – усё, што дазваляе працаваць расейскай вайсковай машыне», – падкрэсліў Кэмеран.

Ён таксама заявіў аб неабходнасці ўключаць у санкцыйныя спісы кампаніі з іншых краін, якія пастаўляюць Расеі тавары падвойнага прызначэння. Сярод іх Кэмеран назваў Кітай, Турцыю, Кыргызстан і Ізраіль.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках