19 чэрвеня 2024, Серада, 22:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмак: Прадстаўнікі Расеі могуць узяць удзел у другім саміце міру

21
Ярмак: Прадстаўнікі Расеі могуць узяць удзел у другім саміце міру

Але на ўмовах Украіны.

Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак падчас Глабальнага саміту міру ў Швейцарыі заявіў журналістам, што прадстаўнікі Расеі могуць прысутнічаць на другім саміце міру.

«Сумесны план усіх краін, якія паважаюць нашу незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт, узгоднены гэтымі краінамі, можа быць пасля гэтага перададзены на другім саміце прадстаўніку Расеі, дзе ён можа прысутнічаць», – адзначыў Ярмак.

Ён таксама падкрэсліў, што пры прэзідэнцтве Уладзіміра Зяленскага Украіна не падпіша дамоваў кшталту Менскіх дамоўленасцей або Будапешцкага мемарандума, якія не далі ніякіх гарантый.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках