20 чэрвеня 2024, Чацвер, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША могуць пазбавіць РФ грошай на вядзенне вайны

4
ЗША могуць пазбавіць РФ грошай на вядзенне вайны

Пры якой умове?

Не маю ніякіх эмоцый што да вельмі запозненай пастановы ЗША спыніць біржавы даляравы гандаль у РФ. І не важна, наколькі валюта агрэсара ўпала пасля гэтай пастановы, і як хутка яна вярнулася прыкладна на ранейшы ўзровень.

Мае значэнне толькі тое, што рубель не проста адрэагаваў, а адрэагаваў панічна. І ўзніклі чэргі ў абменнікі.

Разумееце, Крэмль пастаянна расказвае, што Штаты канчаткова страцілі пазіцыю сусветнага эканамічнага гегемона, што санкцыі на Расею ніяк не ўплываюць, што іх эканоміка шалёна расце і што юань фактычна становіцца рэзервовай сусветнай валютай замест даляра. А тут хоп – і ўсё абрынулася. Хаця пастанова ЗША была чаканай, і расейская банкаўская сфера да яе старанна рыхтавалася. Але не дапамагло.

Гэта значыць, існуюць інструменты, якія паступова могуць пазбавіць недаімперыю грошай на вядзенне вайны. Пры ўмове, што Штаты разбяруцца са сваімі выбарамі і пачнуць працаваць на перамогу над недаімперыяй хаця б на 30% ад уласных магчымасцяў.

Гэтак жа не мае значэння, што менавіта плёў спрэс адарваны ад зямлі Пуцін пад выглядам «мірнага плана Расеі». Важна, што ён змушаны на гэтую тэму афіцыйна выказвацца.

Сітуацыя, як з рублём: прапаганда агрэсара аж захлынаецца, што швейцарскі Саміт міру не мае значэння, што ніхто ўплывовы на яго не прыедзе, што Расею падтрымлівае ўвесь глабальны Поўдзень, таму без задавальнення капрызаў Крамля нічога не будзе.

І калі б яно сапраўды было так, то Пуцін моўчкі ігнараваў бы ўсе мірныя працэсы, з ім не ўзгодненыя. Гэтак жа, як на моцны рубель не ўплывалі б пастановы ЗША, якія «страцілі ўплывовасць». Ну, можа, Пуцін мімаходзь са сваім пахабным гумарком заўважыў бы, што войска РФ надыходзіць нястрымна, і ўжо хутка ў Кіеве будзе ўрад Медведчука, які ахвотна пойдзе на ўсе прапановы Масквы.

Так паводзяць сябе моцныя і ўпэўненыя ў перамозе. А слабак зноў звяртаецца да ўспамінаў аб немагчымым, прыдумляе, на што ён нібыта быў гатовы ў Стамбуле, і прапануе трызненне, якое наўрад ці падтрымае хтосьці, акрамя Паўночнай Карэі і Венесуэлы.

Украіне патрэбен або рэальны мір, або ўстойлівае спыненне агню. Але зараз мы ад гэтага гэтак жа далёка, як і на пачатку вайны.

Аляксандр Качаткоў, «Фейсбук»

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках