Аўто ўляцела ў пяціпавярховік у Магілёве
5- 16.06.2024, 11:03
- 8,110
![Аўто ўляцела ў пяціпавярховік у Магілёве](https://i.c97.org/ai/599139/aux-head-1718524134-20240101_cikagi_120.jpg)
Кіроўца загінуў.
Учора, 15 чэрвеня а 19.20 54-гадовы мужчына рэзнуўся ў адзін з дамоў, размешчаных у Магілёве. Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведаміла УУС Магілёўскага аблвыканкаму.
Мужчына кіраваў аўтамабілем Ford. Ён ехаў па вуліцы Якубоўскага і каля дома нумар 61 сутыкнуўся з аўтамабілем Renault. У выніку ён выехаў за межы праезнай часткі і рэзнуўся ў пяціпавярховы дом.
У выніку аварыі кіроўца загінуў. Прычына аварыі высвятляецца.
![](https://i.c97.org/ai/599139/aux-1718524144-11.jpg)
![](https://i.c97.org/ai/599139/aux-1718524144-22.jpg)
![](https://i.c97.org/ai/599139/aux-1718524144-33.jpg)