25 чэрвеня 2024, aўторак, 8:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцаў выбілі з Серабранскага лесу

1
Расейцаў выбілі з Серабранскага лесу

У "Азове" расказалі падрабязнасці.

У Серабранскім лясніцтве на Луганшчыне ёсць прасоўванне Сіл абароны Украіны. Пра гэта паведамляецца на афіцыйнай старонцы 12-й брыгады спецыяльнага прызначэння "Азоў" Нацыянальнай гвардыі Украіны ў Facebook.

У паведамленні сказана, што 12-я брыгада спецыяльнага прызначэння "Азоў" супольна з 1-й брыгадай аператыўнага прызначэння "Бурэвій" Нацыянальнай гвардыі Украіны 21 красавіка правялі наступальныя дзеянні ў Серабранскім лясніцтве.

"У выніку супольных дзеянняў, падраздзяленні брыгад прасунуліся на 1 км у глыбіню і на 2 км па фронце, чым закончылі адзін з этапаў наступальных дзеянняў на сваім кірунку", – адзначаюць у "Азове".

Пры гэтым просяць СМІ і грамадства не ствараць інфармацыйны шум і не паведамляць дэталі прасоўвання Сіл абароны Украіны без афіцыйнага пацвярджэння медыя-службаў 12-й брыгады "Азоў" і 1-й брыгады "Бурэвій".

Намеснік камандзіра 12 брыгады спецыяльнага прызначэння "Азоў" Святаслаў Паламар у Facebook напісаў, што расейскія акупанты ў Серабранскім лясніцтве страцілі свае пазіцыі.

“Акупанты адступілі ў Серабранскім лясніцтве! Так пішуць некаторыя СМІ. Можна і па-чалавечы напісаць - страцілі свае пазіцыі, або Сілы абароны выбілі оркаў з іх пазіцый, калі не хочаце называць падраздзяленне, якое за гэтым адступленнем стаіць”, - адзначае ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках