25 чэрвеня 2024, aўторак, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ перахапілі ініцыятыву на найважнейшым адцінку фронту

1
УСУ перахапілі ініцыятыву на найважнейшым адцінку фронту

Украінскі камандзір батальёну назваў вызначальны чыннік.

Сілы абароны Украіны паспяхова перахапляюць ініцыятыву на Харкаўскім кірунку. Паспяховыя дзеянні ўкраінскіх вайскоўцаў наўпрост звязаныя з дазволам заходніх краін наносіць удары па тэрыторыі РФ. Пра гэта ў эфіры "Эспрэса" паведаміў камандзір батальёна ўдарных БПАК "Ахілес" 92-й асобнай штурмавой брыгады імя кашавога атамана Івана Сірко Юрый Федарэнка.

Паводле ягоных слоў, Сілы абароны Украіны паспяхова выконваюць задачы на Харкаўшчыне.

“Пасля дазволу на выкарыстанне зброі і беспілотнікаў, высокадакладная зброю нашых партнёраў дастаткова эфектыўна, магутна працуе па РФ. Гэта вельмі моцна гуляе на карысць Сіл абароны, бо супраціўнік страціў магчымасці максімальна набліжацца да лініі дзяржаўнай мяжы і адчуваць сябе там беспакараным”, - указаў вайсковец.

Федарэнка дадаў, што да таго, як заходнія краіны дазволілі наносіць удары па Расеі ўласным узбраеннем, УСУ актыўна выкарыстоўвалі БПЛА для знішчэння вайсковых цэляў на тэрыторыі РФ.

Аднак, камбат адзначае, што гэтага было мала для таго, каб расейцы зразумелі, што бяспечнага месца для іх зблізку ўкраінскай мяжы больш няма.

Паводле яго звестак, украінскія вайскоўцы ажыццявілі паспяховыя контратакавальныя дзеянні ў кірунку населеных пунктаў Стралецча-Глыбокае і ў самім горадзе Ваўчанск.

«Магчымасці прымянення высокадакладнай зброі наўпрост разбурылі суперніку хуткае плячо лагістыкі ля лініі дзяржаўнай мяжы. Каб было зразумела: ёсць лінія дзяржаўнай мяжы, супраціўнік назапашваецца на сваёй тэрыторыі блізка, каб потым хутка і манеўрана пераходзіць лінію дзяржаўнай мяжы. Выкарыстанне высокадакладнай зброі дало магчымасць, каб супраціўнік ад узроўня дзяржаўнай мяжы павінен быў выцягваць асноўныя сілы і сродкі ў тыл і міграваць, ужываючы іншую тактыку - меншай колькасці груп, меншага насычэння і гэтак далей, што істотна стукнула па яго ўдарна-штурмавым магчымасцям», - сказаў вайсковец.

Ён рэзюмаваў, што Сілы абароны з дапамогай пакета вайсковай дапамогі і ўкраінскіх беспілотнікаў, атрымалі магчымасць эфектыўна і дакладна знішчаць супраціўніка, што садзейнічала блакаванню яго наступальнай ініцыятывы і стабілізацыі сітуацыі на полі бою.

Федарэнка адзначыў, што такім чынам Сілы абароны Украіны змаглі вярнуць сабе ініцыятыву на Харкаўскім кірунку, аднак далейшая праца працягваецца.

"Я ўпэўнены ў поспеху, тут нават не проста стрыманы аптымізм, а такі ўпэўнены аптымізм", - сказаў ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках