26 чэрвеня 2024, Серада, 2:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Бегалі, як у мурашніку, пад сваімі ж набоямі і абстрэламі УСУ»

«Бегалі, як у мурашніку, пад сваімі ж набоямі і абстрэламі УСУ»

Палонны акупант расказаў пра штурм Ваўчанска.

УСУ паказалі відэа з палонным расейскім акупантам. На кадрах - ураджэнец Архангельска Церахаў Вадзім Сяргеевіч, 27.08.1985 г. н. У шэрагах 128-й штурмавой брыгады "Шторм V" яму далі пазыўны "Фініст". Пазней, кажа, злучэнне далучылі да 26-га танкавага палку.

Паводле ягоных слоў, упершыню ён сядзеў яшчэ "малымі", а дагэтуль - ужо чатыры разы. Апошняя яго “пасадка" на зону была за тое, што "прычыніў цяжкую шкоду здароўю" начальніку Расгвардыі ў рангу палкоўніка і падаспелай яму падмогі - палкоўніку ФСВП і начальніку ФМС Навадзвінска.

Акупант сцвярджае, што яго "трымалі ў адзіночнай камеры штрафнога ізалятара як асабліва небяспечнага злачынцу": далі пяць гадоў строгага рэжыму і абяцалі "яшчэ 15 зверху".

Але потым вярбоўшчыкі мінабароны распавялі яму пра нескладаную службу, калі падпіша кантракт да канца пуцінскай “СВА”. Так зэк паехаў штурмаваць украінскі Ваўчанск. У выпадку пагрозы палону яму далі настаўленне забіць сябе, але ён гэта палічыў “дурасцю”.

“Або ўзрываць сябе, альбо адразу страляцца… Гэта дурасць. Чаму я павінен пазбаўляць сябе жыцця?” - заявіў захопнік.

Ён прызнаўся, як падраздзяленні войска РФ, трапіўшы ў горад на Харкаўшчыне, перамяшаліся “мурашнікам”, бегалі пад сваімі ж набоямі і артабстрэл з боку УСУ. Распавёў, як праз мноства “двухсотых” і “трохсотых” прабіраўся да дому, дзе камандзір загадаў яму “трымаць абарону”, а потым апынуўся ў палоне.

«Сядзеў у доме, да мяне так ніхто і не прыйшоў. Прыцямнела. Пачаліся прылёты, мяне кантузіла, заваліла сценамі і бэлькамі. Ачуняў ад таго, што нехта недзе размаўляе… Вось вашыя хлопцы былі, выратавалі мяне з-пад руін”, – рэзюмаваў акупант.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках