Стала вядома, што за аўтобус гарэў на трасе каля Лунінца
6- 16.06.2024, 13:57
- 9,420
Пасажыры спачатку пачулі выбух.
Паблізу Лунінца на трасе М10 16 чэрвеня а 9 гадзіне раніцы загарэўся аўтобус. У ім ехалі 45 чалавек. Відэа здарэння з'явілася ў сацыяльных сетках.
«Пасажыры пакінулі транспартны сродак самастойна, пацярпелых няма. Пажар ліквідаваны», - распавяла афіцыйная прадстаўніца абласной управы МНС Ірына Тукай.
Каля аўтобуса ў агні прыкладна на паўгадзіны перакрываўся рух.
Аўтобус - заказны, пасажыры ехалі на экскурсію з Баранавічаў у Тураў.
«Як кажуць пасажыры, яны пачулі выбух і адбылося ўзгаранне ў задняй частцы аўтобуса ў раёне рухавіка. У аўтобусе знаходзіліся 45 чалавек», - растлумачылі ў абласной управе ДАІ.