Мядзведзеў прабіў дно, сарваўшыся праз Саміту міру
11- 16.06.2024, 14:04
- 19,550

Намеснік кіраўніка Савета бяспекі Расеі вельмі балюча ўспрыняў тое, што адбываецца ў Швайцарыі.
Намеснік старшыні Савета бяспекі Расеі Дзмітрый Мядзведзеў надзвычай балюча адрэагаваў на швайцарскі Глабальны саміт міру. Ён абразіў сусветных лідараў, якія ўзялі ўдзел у гэтым мерапрыемстве. Скандальны допіс прадстаўніка пуцінскага рэжыму апублікаваў раніцай 16 чэрвеня на сваім канале ў Telegram, паведамляе Дыялог.UA.
Паведамленне Мядзведзева - гэта адная вялікая абраза.
Відавочна, што ў Крамлі саміт, у якім узялі ўдзел звыш 90 краін свету, выклікаў надзвычай вострую і балючую рэакцыю.
Істэрыку Мядзведзева пракаментаваў у сваім блогу ў Telegram расейскі аналітык Анатоль Несміян.
«Мядзведзеў не здрадзіў сабе. Дзяўчаты пасля бутэлькі шампанскага тэлефануюць былым, Мядзведзеў садзіцца штабнаваць допісы ў «Тэлеграме». Эфект прыкладна аднолькавы. Калі вам такі нецікавы і няважны форум у Швайцарыі, вы яго проста ігнаруеце. Ну, ці мала - нехта сабраўся і нешта сказаў. А вось калі вы бяжыце за ім пару кіламетраў, каб сказаць, які ён вам абыякавы, то ўражанне ствараецца проста супрацьлеглае», - адзначыў расейскі экспэрт.