Авіяцыя УСУ скінула бомбы вагой 227 кг на аточаных на заводзе ў Ваўчанску расейцаў
21- 16.06.2024, 14:20
- 63,108

Дакладныя ўдары з выкарыстаннем карэктаванага ўзбраення патрапілі на відэа.
Паветраныя сілы УСУ нанеслі ўдары карэктаванымі авіябомбамі па пазіцыях расейцаў, якія знаходзяцца на аточаным заводзе ў Ваўчанску. Адпаведнае відэа было апублікаванае ў Сеціве, паведамляе dialog.ua.
Удары былі нанесеныя з выкарыстаннем карэктаванага ўзбраення, бо на кадрах апублікаванага відэа паказаныя дакладныя выбухі на параўнальна невялікай плошчы.
Дакладны тып выкарыстоўваных авіяцыйных бомбаў невядомы, але, мяркуючы з відэа, выкарыстоўваліся авіябомбы вагой да 227 кг.
Трэба адзначыць, што рэшткі расейскіх падраздзяленняў знаходзяцца ў аточаным агрэгатным заводзе ў месце Ваўчанску.
Для іх знішчэння Сілы абароны выкарыстоўваюць патэнцыял высокадакладнага ўзбраення, каб выбіць іх з гэтых пазіцый.
Выкарыстанне авіяцыйных бомбаў вельмі эфектыўнае, бо дазваляе ажыццяўляць скідванне з высокай дакладнасцю.
Акрамя таго, авіяцыйныя бомбы сэрыі Mk.82 наладаваныя 89 кг выбуховага рэчыва, а сэрыі Mk.83 — 202 кг, што забяспечвае лепшыя магчымасці для ліквідацыі ворага і ягоных пазіцый.
Варта адзначыць, што на сённяшні дзень Паветраныя сілы УСУ выкарыстоўваюць амэрыканскія высокадакладныя авіяцыйныя бомбы сямейства JDAM/ER і SDB, а таксама французскія, сямейства AASM (Hammer)
.
Акрамя гэтага, ва Украіне рыхтуюцца да выпрабаванняў уласнага аналага далёкай карэктаванай авіяцыйнай бомбы JDAM-ER.