Пяскоў засмуціўся праз пастанову Зяленскага
14- 16.06.2024, 14:35
- 18,892

ФОТА: GETTY IMAGES
Прэсавы сакратар Крамля зрабіў двухсэнсоўную заяву пра «трымальніка за крэсла».
Вяшчальнік Крамля Дзмітрый Пяскоў абвінаваціў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў тым, што ён адмаўляецца ўкладаць мірныя дамоўленасці з расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным. Ён заявіў, што ўкраінскі лідэр "дзеля Радзімы" нібыта павінен пайсці на мір з Масквой, і прыстрашыў Кіеў далейшым пагаршэннем сітуацыі на фронце.
Адпаведную заяву Пяскоў зрабіў у размове з крамлёўскім прапагандыстам Паўлам Зарубінам. Ён, сярод іншага, сказаў, што Зяленскі "прыходзіў да ўлады пад сцягам супакою", "заўсёды казаў, што не трымаецца за крэсла" і "гатовы на ўсё дзеля сваёй Радзімы".
Пяскоў таксама цынічна назваў прапанову Пуціна закончыць вайну вывядзеннем войскаў Украіны з уласных тэрыторый "мірнай ініцыятывай".