Польскія памежнікі сустрэліся з зубрам на мяжы з Беларуссю
3- 16.06.2024, 14:43
- 4,820
Яны рэагавалі на сігнал аб спробе прарыву мігрантаў з беларускага боку.
Польскі памежны патруль атрымаў сігнал аб спробе прарыву мігрантаў з тэрыторыі Беларусі. Памежнікі адправіліся на дапамогу разам на аўтамабілі, аднак не дабраліся да мэты.
Па дарозе яны сустрэлі зубра. Жывёла рэзка выскачыла на дарогу проста перад аўто. Памежнікам давялося рэзка тармазіць, і аўтамабіль перакуліўся, паведамляе TVN24.
Вайскоўцаў шпіталізавалі ў аддзяленне хуткай дапамогі ў Гайнаўцы. Яны абышліся лёгкімі траўмамі і ўжо пакінулі сцены бальніцы.
З зубрам таксама ўсё ў парадку – ён адразу ж пабег па сваіх справах.