13 лiпеня 2024, Субота, 4:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што за матацыкл з беларускімі нумарамі патрапіў пад удар дрона УСУ ў Харкаўскай вобласці?

8
Што за матацыкл з беларускімі нумарамі патрапіў пад удар дрона УСУ ў Харкаўскай вобласці?

Дэталёвы аналіз відэа.

FPV-дрон украінскіх вайскоўцаў у пачатку чэрвеня знішчыў у прыфрантавой частцы Харкаўскай вобласці матацыкліста ў вайсковай форме і бронекамізэльцы. Матацыкл, на якім ехаў меркавана расейскі вайсковец, меў беларускі нумар, выдадзены ў Гомельскай вобласці.

Відэа з падборкай пашкоджаных у пачатку гэтага месяца расейскіх цэляў у Харкаўскай вобласці 11 чэрвеня апублікаваў камандзір 414-га Асобнага батальёна ўдарных беспілотных авіяцыйных сістэм Корпуса марской пяхоты УСУ Робэрт Броўдзі (пазыўны «Мадзьяр»).

На кадрах, знятых FPV-дронам перад атакай, бачны матацыкліст, які хутка рухаецца па палявой дарозе. Ён апрануты ў вайсковую камуфляваную форму, мае на сабе шлем (магчыма, матацыклетны), бронекамізэльку і вялікі заплечнік армейскага ўзору. Са слоў Броўдзі, які каментуе відэа, матацыкліст рухаецца з боку расейскага тылу ў бок участка лесу паблізу перадавой.

На самых апошніх кадрах, якія дрон паспеў зняць перад выбухам, дакладна відаць, што на матацыкле ўстаноўлены рэгістрацыйны знак беларускага ўзору з нумарам 2852 АА-3. Мяркуючы па ўсім, ён быў выдадзены ў Гомельскай вобласці.

Можна выказаць здагадку, што матацыкл, які трапіў пад удар украінскага FPV-дрона, стаў адной з шматлікіх падобных машын, якія расейскія вайскоўцы зараз актыўна скупляюць усюды, дзе толькі могуць. У апошні час расейцы ўсё часцей выкарыстоўваюць матацыклы на палях бітваў ва Украіне. З іх дапамогай расейскае войска не лічачыся са стратамі спрабуе адрадзіць даўно састарэлую тактыку кавалерыйскіх нападаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках