Новая рэальнасць скрэпнай Расеі
1- Тэлеграм-канал «Русский декаданс»
- 16.06.2024, 15:36
- 14,072
У лагеры «ястрабаў» прыдумалі нешта новенькае.
У Растове сілавікі наведаліся ў начны клуб INSIDE. У мужчын патрабавалі паказаць пашпарты і вайсковыя білеты. Хто адмаўляўся ці не меў пры сабе дакументаў – адпраўляўся ў аддзяленне паліцыі. Паводле звестак мясцовых выданняў, у гэтую ноч АМАП прыязджаў у некалькі начных клубаў. І гэта ўжо не першы рэйд на ўхілістаў. У красавіку ў Растове сілавікі таксама правяралі дакументы ў мужчын у забаўляльных установах.
Новая рэальнасць у скрэпнай Расеі. Калі збіраецеся ўначы развеяцца, будзьце гатовыя да прыгод. Прычым усё роўна, ідзяце вы на тэматычную вечарынку, ці проста наважылі паслухаць канцэрт укаханага гурта, пакурыць кальян у клубе. Аб начных рэйдах паведамляюць з многіх рэгіёнаў РФ.
Не так даўно ў Татарстане прапанавалі адправіць на «СВА» наведвальнікаў начных клубаў, правёўшы аднадзённую мабілізацыю. «І вось усіх, хто там усю ноч скача, адправіць на «СВА», – заявіў дэпутат Дзяржаўнай рады рэспублікі Эдуард Шарафіеў. У лагеры «ястрабаў» з ім, відаць, згодныя.
Тэлеграм-канал «Рускі дэкаданс»