Відэа: УСУ па-майстэрску ліквідавалі групу расейскіх штурмавікоў
6- 16.06.2024, 16:01
- 12,148
Некаторыя з акупантаў так верылі ў поспех, што ішлі ў бой з рыдлёўкамі.
Украінскія аэрабомберы выведнай ударнай групы «ГОРА» паспяхова знішчылі групу расейскіх штурмавікоў, якія спрабавалі атакаваць украінскія пазіцыі каля Іванаўкі без падтрымкі бронятэхнікі.
«Некаторыя з акупантаў так верылі ў поспех, што ішлі з рыдлёўкамі, каб абкапацца і стварыць новыя пазіцыі. Частка пяхотнікаў была знішчаная пры спробе высоўвання наперад. Астатнія здолелі схавацца і ўжо поначы спрабавалі адступаць, але таксама былі знішчаныя», – кажуць украінскія байцы.
Падрабязнасці падзей апублікаваныя ў відэароліку на тэлеграм-канале Бутусаў Плюс.