26 чэрвеня 2024, Серада, 3:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вось ён, “прагрэс” ад сіняпальцага»

21
«Вось ён, “прагрэс” ад сіняпальцага»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Беларусы днямі і начамі стамляюцца ў чэргах, каб хоць ненадоўга вырвацца з дыктатуры.

Лета – час адпачынкаў. Мы з сям'ёй маем добрую традыцыю праводзіць свой адпачынак на курортах Гішпаніі, Італіі і Партугаліі, піша чытач сайта Charter97.org Канстанцін. У пачатку 2000-х заўсёды карысталіся паслугамі турыстычных агенцтваў, а пасля знайшлі для сябе лаўкосты. З таго часу мы для сябе самі і турагенты, і тураператары, і гіды. Самастойны адпачынак дае магчымасць свабоды выбару: ты можаш спыніцца ў нейкім экзатычным месцы за значна меншыя грошы, чым прапануе турыстычная фірма. Адным словам, вось ужо з дзясятак гадоў лятаем на моры самастойна.

Але пасля 2020 года адпачынак – гэта заданне з зорачкай. Каб атрымаць візу, запісаліся ў нямецкую амбасаду роўна год таму. Прачакаўшы 12 месяцаў, атрымалі візу на год, і адразу ж падалі зноў заяву, каб праз год стаяння ў чарзе ў амбасадзе атрымаць наступную. Вось яна, лукашысцкая стабільнасць: хочаш стаць шчаслівым уладальнікам шэнгенскай візы – стабільна пастой год у чарзе!

А праз пару тыдняў у нас вылет з Варшавы; так з тымі навінамі з памежных пераходаў пастанавілі ехаць за 3 дні да вылету, каб хоць бы не спазніцца на самалёт. Вядома ж, ніхто гарантыяў не дае. Як было добра раней: сеў у цягнік – і праз 8 гадзінаў ты ў сталіцы Польшчы! А каб даехаць да Вільні, увогуле займала 3 гадзіны!

Вось ён, «прагрэс» ад сіняпальцага: беларусы днямі і начамі стамляюцца ў чэргах, каб вырвацца з дыктатуры, каб хоць на пару тыдняў падыхаць паветрам свабоды і навучыцца не аглядацца ў страху быць арыштаваным.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках