24 лiпеня 2024, Серада, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці могуць беларусы хадзіць летам па горадзе без майкі

45
Ці могуць беларусы хадзіць летам па горадзе без майкі

Адказ юрыста.

Сярэднясутачная тэмпература ў Беларусі з кожным днём ідзе ўгару, дзеці і дарослыя імкнуцца да вады, а ў горадзе ўсё часцей можна сустрэць мужчынаў з голым тулавам. З аднаго боку, прычына такіх паводзінаў зразумелая, але з другога, ці законна гэта?

«У моцную спякоту ў горадзе можна сустрэць мужчынаў з голым тулавам. А ці можна мужчынам у горадзе хадзіць без майкі? Ці не будзе гэта ўважацца за хуліганства? Не на курорце ж!» – задалася пытаннем жыхарка Менска.

Адвакат Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў Уладзімір Гарбачоў даў выразны і адназначны адказ: не. Паводле ягоных словаў, у беларускім заканадаўстве нідзе не сказана, што гэта забаронена. Аднак калі мужчына знаходзіцца ў грамадскім месцы з голым тулавам і пачынае буяніць, яго могуць змусіць да адміністрацыйнай адказнасці за дробнае хуліганства. Тут ужо прадугледжаны штраф ад 2 да 30 базавых велічыняў (да 1200 рублёў), грамадскія працы ці адміністрацыйны арышт (арт. 19.1 КаАП РБ).

У сваю чаргу, хуліганства як злачынства вызначанае ч.1 арт. 339 КК РБ і апісваецца як «наўмысныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства». Таксама ў артыкуле гаворыцца, што хуліганства суправаджаецца «ўжываннем гвалту або пагрозай яго ўжывання», «знішчэннем або пашкоджаннем чужой маёмасці». Акрамя таго, падобныя дзеянні адрозніваюцца «выключным цынізмам», піша газета «Аргументы і факты».

«Калі ў паводзінах мужчыны няма названых прыкметаў адміністрацыйнага правапарушэння або крымінальнага злачынства, то проста хадзіць па вуліцах горада з голым тулавам не забаронена», – запэўніў адвакат.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках