Neue Zürcher Zeitung: Крэмль атрымаў удар у спіну ад Сербіі
8- 16.06.2024, 17:33
- 18,282

Што стала асабліва балючым для Расеі.
На мірным саміце, які праходзіць у Швэйцарыі, Сербія нечакана нанесла ўдар у спіну Расеі, выказаўшы падтрымку Украіне і падпісаўшы выніковую дэкларацыю. Пра гэта паведамляе ўплывовае швэйцарскае выданне Neue Zürcher Zeitung.
Гэта стала нечаканкай для Крамля, беручы да ўвагі, што Бялград падтрымліваў цесныя стасункі з Масквой цягам доўгіх гадоў. Расейскія ўлады спрабавалі пераканаць сваіх хаўруснікаў не ўдзельнічаць у саміце, аднак Сербія ўсё ж устала на бок Украіны.
На канферэнцыі ў Бюргенштоку было падпісана 84 дэкларацыі, якія датычацца ядзернай і харчовай бяспекі, а таксама гуманітарнай сітуацыі ва Украіне.
Усяго 84 дэлегацыі падпісалі выніковую дэкларацыю канферэнцыі ў швэйцарскім Бюргенштоку, у якой разглядаюцца пытанні ядзернай і харчовай бяспекі, а таксама гуманітарная сітуацыя ва ўмовах канфлікту ва Украіне.
«Магчыма, для вас стане неспадзеўкай той факт, што Сербія ўвайшла ў спіс краінаў, якія падпісалі выніковую дэкларацыю. Сербія падтрымлівае цесныя сувязі з Расеяй», – адзначае выданне.
Важна адзначыць, што акрамя Сербіі, краіны з розных куткоў свету, у тым ліку Афрыкі, Паўднёвай Амерыкі і арабскія краіны, выказалі падтрымку Украіне.