26 чэрвеня 2024, Серада, 5:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Кадыраву пагражае ўдар, які ён можа не перажыць

СМІ: Кадыраву пагражае ўдар, які ён можа не перажыць
РАМЗАН КАДЫРАЎ

Лідар Чачэніі дамагаецца тэрміновай сустрэчы з Пуціным.

Кіраўніку Чачні Рамзану Кадыраву нібыта пагражае «ўдар, які ён можа не перажыць», у сувязі з чым ён хоча асабіста паразмаўляць з расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным. Пра гэта паведамляе donpress.com са спасылкай на расейскі тэлеграм-канал «Крамлёўская табакерка».

Рэсурс са спасылкай на суразмоўцу ў блізкім асяроддзі Кадырава, адзначае:

«Ад вельмі надзейных крыніцаў мы даведаліся, што людзі, блізкія да Кірыенкі, рыхтуюць нейкі ўдар па Рамзану Ахматовічу. Гэтыя шайтаны распаўсюджваюць плёткі і пагрозы, кажуць, што Рамзан Ахматовіч гэты ўдар можа не перажыць. Таму патрэбная размова асабіста з Уладзімірам Уладзіміравічам. Каб унікнуць праблемаў, не пабаюся гэтага слова, для ўсёй Расеі».

Крыніца дадала, што сур'ёзныя праблемы прагназуюць Кадыраву ўжо на наступным тыдні, у сувязі з чым ён хоча як мага хутчэй сустрэцца з Пуціным і «расказаць яму, якія нядобрыя рэчы робіць Кірыенка».

Паблік удакладніў, што інфармацыю пра тое, што Кадыраў дамагаецца сустрэчы з прэзідэнтам у Крамлі пацвердзілі:

«Пры гэтым крыніцы, блізкія да Кірыенкі, адмовіліся каментаваць абвінавачанні людзей Кадырава. Сярод іншага, нічога не сказалі наконт нашага меркавання: Рамзана Ахматовіча хочуць пакараць за паводзіны ягоных байцоў. Праз іх, нагадаем, нядаўна загінулі больш за 20 вайскоўцаў у Курскай вобласці. У цэлым жа, паразмаўляўшы з вялікай колькасцю крыніцаў у калідорах улады, мы павінны канстатаваць: праблемы Кадырава нарастаюць, як снежны ком. І наступны тыдзень можа гэтыя праблемы вельмі сур'ёзна пагоршыць».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках