24 лiпеня 2024, Серада, 4:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецыялісты расказалі пра нюансы 10-разовага транспартнага падатку для беларусаў

2
Спецыялісты расказалі пра нюансы 10-разовага транспартнага падатку для беларусаў

Для фізічных асобаў і арганізацый – розны парадак.

У сакавіку ў Беларусі быў зацверджаны закон, які датычыцца аўтамабіляў класу люкс. Згодна з новым заканадаўствам, уладальнікі пэўных аўтамабіляў, якія адносяцца да катэгорыі павышанай камфортнасці, абавязаныя выплачваць павышаны транспартны падатак. Памер падатку павялічаны ў дзесяць разоў у параўнанні са стандартнымі стаўкамі, а ў спіс уключылі 17 марак.

Гэтая змена закранае аўтамабілі, выпушчаныя з 2022 да 2024 года. Уладальнікі такіх транспартных сродкаў, якія з'яўляюцца фізічнымі асобамі, пачнуць выплачваць павялічаны падатак у 2025 годзе.

Калі такім аўтамабілем валодае арганізацыя, то патрабаванні крыху іншыя.

– Яны выплачваюць авансавыя плацяжы за першы, другі і трэці кварталы актуальнага падатковага перыяду памерам ¼ гадавой стаўкі транспартнага падатку, павялічанай у 10 разоў, – расказала «БугТВ» падатковая інспектарка Людміла Лясковіч.

Авансавыя плацяжы арганізацыі павінны ўносіць не пазней за 25 дзень трэцяга месяца квартала, за які вылічаецца плацеж. А даплату транспартнага падатку неабходна ўнесці не пазней за 22 лютага года, які ідзе за актуальным падатковым перыядам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках