Расейцы хацелі абстраляць УСУ з РСЗА «Град», але нешта пайшло не так
2- 16.06.2024, 19:30
- 13,684

На агнявую пазіцыю ехалі з поўным боекамплектам.
Падраздзяленне аэравыведкі Muramasa, якое ўваходзіць у склад 110-й Асобнай брыгады тэрытарыяльнай абароны Украіны, знішчыла расейскую РСЗА БМ-21 «Град».
Акупанты накіроўваліся на агнявую пазіцыю з тэрыторыі Аўдзееўскага коксахімічнага завода з поўным пакетам рэактыўных ракетаў для абстрэлу ўкраінскіх воінаў. Расейскім артылерыстам перашкодзілі аператары дронаў з падраздзялення MURAMASA, якія нанеслі дакладны ўдар па РСЗА ворага.
«Знішчаная БМ-21 "Град". Гэта вельмі магутная і прыярытэтная тоўстая цэль. Своечасова ўбачылі, як "Град" выехаў з АКХЗ і накіроўваўся з поўным пакетам рэактыўных ракетаў на агнявую пазіцыю, каб зрабіць абстрэл нашых пазіцый (максімальная далёкасць стрэлу да 40 км). Мы ўсё зрабілі, каб гэтая жалязяка згарэла ад вашых дронаў і не турбавала хлопцаў, якія гераічна абараняюць Данбетчыну», – адзначылі ваяры ў тэлеграм-канале падраздзялення.