26 чэрвеня 2024, Серада, 5:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт дзённай арэнды кватэраў у Менску рэзка пайшоў угару

8
Кошт дзённай арэнды кватэраў у Менску рэзка пайшоў угару

Названая прычына.

Сезонны чыннік больш за ўсё ўплывае на кошт дзённай арэнды 1 – і 2-пакаёвых кватэраў. Такія звесткі прыводзіць OL са спасылкай на сэрвіс «Куфар Нерухомасць», які прааналізаваў, як змяніліся да лета 2024 года кошты арэнды жылля на суткі ў Менску.

У сакавіку медыянны кошт (сярэдняя прапанова – палова каштуе даражэй, палова – танней) аднапакаёвак у сталіцы быў ад 90 да 120 рублёў за суткі ў залежнасці ад дня тыдня. Да лета кошт арэнды ў будныя дні вырас на 10% (5% кожны вясновы месяц).

У «двушак» цэтлік у будныя дні ўсю вясну не мяняўся, медыяннае значэнне складае 120 рублёў за суткі, затое ў пятніцу і суботу кошты раслі: з 135 да 150 рублёў і са 140 да 150 рублёў.

Затое ў 3- і 4-пакаёвых кватэраў сезонная дынаміка амаль не выяўленая. «Троечку» на суткі ў Менску можна ў сярэднім зняць за 150 рублёў у будні і за 170 рублёў у пятніцу і суботу. І толькі на травеньскія цэтлік паднімаўся да 180 рублёў за суткі. Што тычыцца 4-пакаёвых кватэраў, то ў будні яны каштавалі 220 рублёў за суткі, кошт рос толькі ў выходных: у сакавіку ён быў 250 рублёў, у красавіку і траўні – ужо 260 рублёў.

Акрамя таго, у Менску на суткі здаецца ўсяго чатыры 5-пакаёвыя кватэры. У будныя дні медыянны кошт у сакавіку і траўні склаў 200 рублёў, а ў красавіку ён асеў да 165 рублёў. У пятніцы і суботы ён у вясновы перыяд вырас на 6% – з 320 да 340 рублёў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках