26 чэрвеня 2024, Серада, 6:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашысты заняліся ліквідацыяй спартовых арганізацый

7
Лукашысты заняліся ліквідацыяй спартовых арганізацый

Падрабязнасці.

Пра намер беларускага рэжыму ліквідаваць восем спартовых арганізацый сведчыць расклад пасяджэнняў на партале электроннага судаводства.

Ва ўсіх выпадках адпаведныя пазовавыя заявы пададзены ў суд Міністэрствам юстыцыі або яго тэрытарыяльнымі органамі, піша «Позірк» .

18 чэрвеня Менскі гарадскі суд разгледзіць пазоў аб ліквідацыі клуба змешаных адзінаборстваў «Фенікс».

Арганізацыя зарэгістраваная ў 2015 годзе. Сайт клуба не адчыняецца, фэйсбук-старонка не абнаўлялася з 2017 года.

Мяркуючы з старонкі ў «Інстаграме» (яна абнаўляецца), клуб займаецца трэніроўкамі дзяцей.

У гэты ж дзень Менгарсуд разгледзіць заяву аб ліквідацыі Беларускай федэрацыі сілавога мнагабор'я.

Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне (РГА) «Беларуская федэрацыя сілавога мнагабор'я» заснаваная ў 2013 годзе пад старшынствам алімпійскага чэмпіёна ў цяжкай атлетыцы Леаніда Тараненкі, паведамляецца на сайце арганізацыі. Адзначаецца, што ў 2021 годзе федэрацыя пачала супрацоўніцтва з Міністэрствам спорту і турызму ў пытанні прызнання віду спорту і ягонага ўнясення ў афіцыйны дзяржрэестр.

Віцебскі абласны суд 19 чэрвеня разгледзіць справу аб ліквідацыі Беларускага грамадскага аб'яднання традыцыйных адзінаборстваў «Айкібудо».

Аб'яднанне зарэгістраванае ў 2001 годзе ў Віцебску, актыўнай дзейнасці на сёння не вядзе.

Гэты ж суд таксама 19 чэрвеня правядзе працэс аб ліквідацыі Федэрацыі хакею з мячом, зарэгістраванай у 2002 годзе.

21 чэрвеня ў Менгарсудзе пройдзе паседжанне аб ліквідацыі Беларускай федэрацыі каратэ сётакан (зарэгістраваная ў 2015 годзе).

РГА «Беларуская федэрацыя каратэ сётакан» з'яўляецца «добраахвотным, самакіравальным аб'яднаннем грамадзянаў, утвораным на аснове агульнасці інтарэсаў для супольнай рэалізацыі грамадзянскіх, сацыяльных, культурных і іншых правоў», гаворыцца пра арганізацыю на сайце karatedo.by.

Пазоў аб ліквідацыі спартовага клуба «Полацк» будзе разгледжаны 26 чэрвеня ў Віцебскім абласным судзе. Клуб заснаваны як грамадскае аб'яднанне ў 2014 годзе.

На гэты ж дзень у Менскім абласным судзе прызначанае паседжанне для ліквідацыі Федэрацыі «Стрыт варкаўт».

Грамадскае аб'яднанне зарэгістраванае 2014 г. як арганізацыя, створаная «для раскрыцця фізічных і творчых магчымасцяў моладзі, якая займаецца спортам», гаворыцца на партале workout.su. Заяўляецца, што гэта «рух за здаровы лад жыцця, які дазваляе любому чалавеку развіць свае здольнасці».

Варкаут – адна з разнавіднасцяў масавых фізкультурных заняткаў, што ўключае выкананне розных практыкаванняў на вуліцы.

2 ліпеня Віцебскі абласны суд разгледзіць пазоў аб ліквідацыі Беларускай федэрацыі айкідо есінкан.

Арганізацыя зарэгістраваная ў 2015 годзе, да падзей 2020 года яе ўзначальваў супрацоўнік нафтаперапрацоўчага завода «Нафтан» (Наваполацк) Сяргей Лапуноў. Пасля прэзідэнцкіх выбараў ён далучыўся да страйку на прадпрыемстве, зазнаў палітычны пераслед. Пасля пачатку крымінальнай справы эміграваў у Польшчу.

Паводле звестак праваабарончай арганізацыі Lawtrend, за перыяд пасля жніўня 2020 года і да канца траўня 2024-га ў Беларусі ліквідавана не менш як 1.665 некамерцыйных арганізацый (НКА) – аб'яднанняў, прафзвязаў, фондаў, недзяржаўных установаў і асацыяцый

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках