26 чэрвеня 2024, Серада, 6:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: Справы ў расейцаў ідуць не так добра, як яны спрабуюць гэта падаць

Палітолаг: Справы ў расейцаў ідуць не так добра, як яны спрабуюць гэта падаць

Вялікі наступ і прарыў фронту выглядаюць цяпер як невыканальныя амбіцыі РФ.

Не так даўно расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін агучыў шэраг магчымых перамоўных пазіцый з Украінай. Паводле словаў палітолага Ігара Райтаровіча, многія прапановы Пуціна абсалютна непрымальныя. Аднак, на ягоную думку, Крэмль гатовы здавольвацца рэалізацыяй нават нязначнай часткі з іх, піша comments.ua.

«Размовы Крамля пра гатоўнасць да перамоваў карэлююць з сітуацыяй на фронце. З аднаго боку, Расея спрабуе прадэманстраваць усяму свету здольнасць прадаўжаць наступ, захопліваць новыя тэрыторыі і прасоўвацца наперад. З іншага боку, мы бачым, што справы ў расейцаў ідуць не так добра, як яны спрабуюць гэта падаць. У рэальнасці мы бачым, як наступ Расеі вытыхаецца. Наступ расейцаў на Харкаўшчыне спыніўся», – адзначыў Ігар Райтаровіч.

Паводле словаў палітолага, у Крамля не стае рэсурсаў, каб пераламаць сітуацыю на фронце.

«У РФ, безумоўна, ёсць рэсурсы, каб трымаць фронт. Аднак вялікі наступ і прарыў фронту выглядаюць цяпер як невыканальныя амбіцыі РФ», – дадаў палітэксперт.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках