26 чэрвеня 2024, Серада, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ пачалі паляванне на авіяцыю РФ

УСУ пачалі паляванне на авіяцыю РФ

У акупантаў могуць узнікнуць праблемы нават з базаваннем авіяцыі ў сябе дома.

Сілы абароны Украіны, здаецца, пачалі сістэматычна атакаваць авіябазы расейскіх акупантаў на іх тэрыторыі пры дапамозе дронаў. Удар па знішчальніках Су-57 у Ахтубінску паказаў, што ў агрэсара Расеі могуць узнікнуць праблемы нават з базаваннем авіяцыі ў сябе дома, а дроны здольныя адагнаць варожую авіяцыю без F-16.

"Украіна, відавочна, зараз сістэматычна атакуе авіябазы з дапамогай дронаў, падобна гэтак жа, як у 2022 годзе яна выкарыстоўвала кіраваныя ракеты HIMARS амерыканскай вытворчасці вялікай далёкасці для дэмантажу расейскіх лагістычных і камандных сетак", – гаворыцца ў матэрыяле Business Insider.

Журналісты пытаюцца, чаму расейцы не змаглі перахапіць гэтыя дроны.

“Атака ў Ахтубінску паказвае, што расейскія магчымасці радыёэлектроннай барацьбы маюць дастатковую шырыню, каб прыкрыць фронт, але не глыбіню, каб абараніць унутраныя раёны Расеі”, - адзначаецца ў артыкуле.

Таксама аўтар матэрыялу акцэнтуе ўвагу на тым, што расейцы хаваюць сваю хвалёную зброю, паколькі асцерагаюцца яе страты ў вайне з Украінай.

“У Расеі ёсць блізу тузіна Су-57, якія з'яўляюцца адказам Масквы на амерыканскія знішчальнікі-невідзімкі F-22 і F-35. Як і хвалены расейскі Т-14 “Армата”, Су-57 не ўдзельнічаў у вайне ва Украіне. Магчыма, гэта адлюстроўвае страх перад канфузам з-за страты сучаснай зброі, і, магчыма, адсутнасць упэўненасці ў тым, што магчымасці гэтай зброі не будуць адпавядаць рыторыцы», - паказана ў артыкуле.

Аўтар артыкула прыйшоў да высновы, паводле якой сітуацыя паказвае, што Украіна здольная адагнаць расейскую авіяцыю глыбока ў тыл нават таннымі дронамі. І такія напады могуць стаць больш эфектыўнымі, чым нават ужыванне F-16.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках