19 лiпеня 2024, Пятніца, 11:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Israelinfo пра антысемітызм Лукашэнкі: Еўропа не чула такіх слоў з часоў Гітлера

1
Israelinfo пра антысемітызм Лукашэнкі: Еўропа не чула такіх слоў з часоў Гітлера

Ізраіль адрэагаваў.

Лукашэнка дазволіў сабе найгрубейшы антысеміцкі выпад, якіх у Еўропе не чулі з часоў Гітлера, піша ізраільскае выданне israelinfo. Выступаючы на "антыкарупцыйнай нарадзе", ён заявіў, што крадуць у Беларусі ў асноўным габрэі.

Лукашэнка заявіў, што ён “не антысеміт”, але факты ў наяўнасці - больш за палову абвінавачаных у справе аб карупцыі ў Віцебскай вобласці складаюць габрэі. "Яны што, у нас асаблівае, прывілеяванае становішча займаюць, што яны крадуць і не думаюць аб сваёй будучыні?" - сказаў ён.

МЗС Ізраіля адрэагаваў фармальным пратэстам: намеснік кіраўніка Еўраазіяцкага аддзела МЗС Юваль Фукс паведаміў амбасадару Беларусі, што ў Ізраілі разглядаюць словы Лукашэнкі як "абуральныя і непрымальныя", бачачы ў іх "відавочную праяву антысемітызму".

“Выхадка беларускага дыктатара – трывожны сімптом. Карыстаючыся ізаляцыяй Ізраіля на міжнароднай арэне, дыктатары-папулісты спрабуюць вярнуць антысеміцкаму падбухторванню згубленую пасля Галакосту легітымнасць”, - піша выданне.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках