26 чэрвеня 2024, Серада, 12:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі вайсковы карэспандэнт: 200 акупантаў заблакаваныя на Агрэгатным заводзе ў Ваўчанску

7
Украінскі вайсковы карэспандэнт: 200 акупантаў заблакаваныя на Агрэгатным заводзе ў Ваўчанску

Яны ў "агнявым мяшку".

Расейскія і ўкраінскія крыніцы працягваюць даваць супярэчлівыя паведамленні наконт сітуацыі на Агрэгатным заводзе ў Ваўчанску, паведамляе Інстытут вывучэння вайны (ISW).

Кадры з геалакацыяй ад 15 чэрвеня паказалі авіяўдары УСУ па паўночна-заходняй частцы завода, якая пад кантролем акупантаў.

Некаторыя ўкраінскія крыніцы пішуць аб тым, што частка варожых войскаў здолела зайсці на тэрыторыі завода яшчэ 13 траўня, калі толькі пачаліся баі за горад. З таго самага моманту яны нібыта і кантралююць доступ да завода з поўначы.

З 1 чэрвеня УСУ ўзялі завод пад агнявы кантроль, а ў перыяд з 6 да 14 чэрвеня супраціўнік узмацніў сваю прысутнасць на самім заводзе.

Украінскі вайсковы карэспандэнт Канстанцін Машавец заявіў, што на сённяшні дзень на заводзе ізаляваны ад астатняга свету да 200 акупантаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках