26 чэрвеня 2024, Серада, 12:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ВМС Украіны: Знішчаны 28 расейскіх караблёў

ВМС Украіны: Знішчаны 28 расейскіх караблёў
ФОТА: WIKIMEDIA.ORG

Траціна Чарнаморскага флоту РФ.

Спікер Ваенна-марскіх сіл УСУ Дзмітрый Плецянчук паведаміў, што ўкраінскім абаронцам удалося вывесці з ладу ўжо траціну караблёў Чарнаморскага флоту РФ.

«Траціна выведзена з ладу дакладна - знішчаныя і пашкоджаныя», - сказаў ён у інтэрв'ю РБК-Украіна.

Спікер ВМС адзначыў, што афіцыйна Сілы абароны знішчылі 28 расейскіх караблёў і ракетаносьбітаў.

«Яшчэ больш за 10 адзінак у іх былі ў рамонце. Але многія з тых караблёў, якія зараз у іх у шыхце, таксама атрымлівалі пашкоджанні. Напрыклад, абодва фрэгаты Адмірал Эсэн, і Адмірал Макараў. Значная частка караблёў супраціўнікаў ужо пазнаёмілася і з дронамі, і з ракетамі. І некаторыя з іх ужо былі адноўленыя», - адзначыў Плецянчук.

Паводле ягоных слоў, некаторыя з варожых караблёў стаяць на рамонтах да гэтага часу, а некаторыя будуць знаходзіцца там яшчэ доўга праз сур'ёзныя пашкоджанні.

Ён таксама расказаў аб ударах па вялікіх дэсантных караблях РФ.

«Мы дачакаліся, пакуль яны іх прывялі ў парадак, і пасля гэтага ўдарылі. А рамантаваць іх было звышскладана, бо гэта 775 праект, яны польскай вытворчасці. А палякі, зразумела, адмаўляюцца іх абслугоўваць. І яны ў абыход санкцый спрабавалі набываць нейкія дэталі, заменнікі. Таму я не думаю, што яны зараз будуць спяшацца з рамонтам гэтых ВДК», - выказаў меркаванне спікер.

Акрамя таго, Плецянчук дадаў, што да 28 знішчаных расейскіх караблёў у пэўны перыяд залічвалі і некаторыя адзінкі кшталту катараў, якіх у краіны-агрэсара паўтара дзясятка.

«Пачынаючы з флагмана і заканчваючы чатырма вялікімі дэсантнымі караблямі другога рангу. Першага рангу быў толькі крэйсер Масква. Гэта таксама падводная лодка Растоў-на-Доне, Сяргей Котаў, Іванавец, Васіль Бех і іншыя», - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках