«Проста ў шоку: ён гарэў свечкай цэлую гадзіну»
13- 17.06.2024, 10:13
- 15,314
У Калінкавічах мужчына залез на апору ЛЭП, а потым упаў на правады.
Пра выпадак, які адбыўся 16 чэрвеня ў Калінкавічах, расказваюць мясцовыя жыхары. Паводле інфармацыі пабліка Gorodkalinkovichi, на вуліцы Падольская мужчына павіс на правадах лініі электраперадач, піша «Флагшток»:
«З папярэдніх звестак, спрабаваў здзейсніць самагубства. Пасварыўся з дзяўчынай і надумаў скончыць жыццё самагубствам, спадзеючыся, што яго стукне токам. Ён доўгі час знаходзіўся ў стане, які нагадвае смерць, і вісеў так блізу гадзіны».
Аднак у каментарах выказалі іншыя версіі здарэння:
«Пасля сваркі яго выгналі і не пускалі дадому. Магчыма, ён залез на слуп, каб паглядзець, што адбываецца ў двары дома, адтуль бачны дом хоць і здалёку. Спатыкнуўся, упаў на правады і зачапіўся».
Жыхары мікрараёна адзначаюць, што з-за інцыдэнту ў іх больш за гадзіну не было электрычнасці, і ўдакладняюць, што віноўнік надзвычайнага здарэння застаўся жывы:
«Я стаяў знізу, ён гарэў жыўцом, прасіў аб дапамозе».
«Я таксама там быў проста ў шоку: ён гарэў свечкай цэлую гадзіну. Па выніку знялі - жывы».
Відавочцы таксама адзначылі, што хуткая дапамога прыехала хутка, але ніхто не мог дапамагчы мужчыну да таго часу, пакуль лінія была пад напружаннем.