Украінская выведка дронамі атакавала вайсковыя аб'екты ў трох абласцях РФ
2- 17.06.2024, 10:18
- 3,090
Варонежскай, Белгародскай і Ліпецкай
Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны з дапамогай дронаў-камікадзэ атакавала расейскія вайсковыя аб'екты ў Белгародскай, Варонежскай і Ліпецкай абласцях уночы на панядзелак, 17 чэрвеня.
Пра гэта NV паведаміла крыніца ва ўкраінскай выведцы.
Са звестак суразмоўцы, дроны атакавалі Новаліпецкі металургічны камбінат і мясцовы трактарны завод. Гэтыя прадпрыемствы расейцы выкарыстоўваюць у вайсковых мэтах.
Уначы 17 чэрвеня расейскія Telegram-каналы паведамлялі аб выбухах у трох абласцях. Губернатара Ліпецкай вобласці Ігара Артамонава заявіў, што расейская СПА нібыта збіла чатыры дроны над прамысловай тэрыторыяй Ліпецка.
У той жа час Telegram-канал Astra паведамляў аб выбухах і дыме над трактарным заводам, а таксама аб нападзе на Новаліпецкі металургічны камбінат.
У сваю чаргу губернатар Варонежскай вобласці Аляксандр Гусеў заявіў, што ў рэгіёне сілы СПА нібыта выявілі і знішчылі два беспілотнікі.