У Беларусі зноў падаражэе паліва
3- 17.06.2024, 10:31
- 2,414
Гэта будзе пятае падаражанне з васьмі анансаваных.
Як чакаецца, гэтай ноччу, 18 чэрвеня, у Беларусі падаражэе паліва на АЗС. Гэта будзе пятае падаражанне з васьмі анансаваных, нагадвае abw.by.
Раней канцэрн "Белнафтахім" папярэдзіў, што паліва будзе прыбаўляць у кошце па капейцы на працягу васьмі тыдняў.
З 18 чэрвеня кошты паліва будуць такімі:
- АІ-92-К5-Еўра – 2,31 руб.;
- АІ-95-К5-Еўра – 2,41 руб.;
– АІ-98-К5-Еўра – 2,63 руб.;
– ДТ-К5 – 2,41 руб.
Пастанова аб паэтапным падвышэнні кошту паліва на АЗС быа нібыта прынятая камісіяй у пытаннях дзяржаўнага рэгулявання коштаўтварэння пры «ўрадзе». Сярод прычын падвышэння кошту - рост выдаткаў на вытворчасць нафтапрадуктаў, павелічэнне акцыз.
Папярэдняе падаражанне паліва адбылося 21, 28 траўня, 4, 11 чэрвеня. У чэрвені паліва будзе даражэць кожны тыдзень.