Кіраўнік Канферэнцыі еўрапейскіх рабінаў адрэагаваў на антысемітызм Лукашэнкі
- 17.06.2024, 11:02
- 5,464
Словы дыктатара не засталіся незаўважанымі.
Лукашэнка дазволіў сабе найгрубейшы антысеміцкі выпад. Падчас выступу на «антыкарупцыйнай нарадзе», ён заявіў, што крадуць у Беларусі ў асноўным габрэі.
На заяву дыктатара адрэагаваў кіраўнік Канферэнцыі еўрапейскіх рабінаў Пінхас Гольдшміт:
- Калі ўсё астатняе не дапамагае, аўтакраты звычайна звяртаюцца да антысемітызму. Гэта абсалютна непрымальна і павінна быць асуджанае!
Міністр замежных спраў Ізраіля Ісраэль Кац у нядзелю, 16 чэрвеня, назваў выказванні Лукашэнкі, зробленыя напярэдадні, «непрымальнымі» і «абуральнымі», дадаўшы, што яны «гучаць як адкрытыя антысеміцкія каментары».