26 чэрвеня 2024, Серада, 13:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Закрываецца адна са старэйшых прыватных ВНУ Беларусі

8
Закрываецца адна са старэйшых прыватных ВНУ Беларусі

«Гэта пастанова заснавальнікаў».

Закрываецца прыватная ВНУ «БІП - Універсітэт права і сацыяльных тэхналогій». Пра гэта «Зеркалу» распавёў адзін са студэнтаў ВНУ, у адміністрацыі навучальнай установы нам пацвердзілі гэтую інфармацыю. Вось што ўдалося даведацца.

Імя суразмоўцы змененае для яго бяспекі.

- Чуткі хадзілі даўно, але на днях ад аднаго з метадыстаў я даведаўся, што ўсё гэта праўда, - распавёў студэнт БІП Дзмитрый. - Пастанову прынялі заснавальнікі, і для многіх яна будзе жудасным сюрпрызам. Я студэнт-завочнік на апошнім курсе і зараз нават не ўяўляю, як буду адвучвацца гэты апошні год.

Афіцыйнай заявы аб закрыцці на сайце ВНУ няма. Таму пад выглядам бацькі аднаго са студэнтаў журналіст патэлефанаваў у прыёмную рэктара ўніверсітэта.

- На пастанову заснавальнікаў адукацыйная дзейнасць універсітэта спыняецца з 30 жніўня 2024 года, - адказала сакратарка. — Усе студэнты, якія на гэты момант у нас ёсць, будуць пераведзеныя ў іншыя ВНУ горада Менска. Усё гэта будзе праходзіць цэнтралізавана. Адзінае, трэба крыху пачакаць, пакуль з'явіцца афіцыйная інфармацыя і стануць вядомыя ўсе ВНУ, куды будуць пераводзіць дзяцей. Але хвалявацца не варта: усе будуць пераведзеныя і вучоба прадощжыцца з 1 верасня ў іншых ВНУ.

Аб прычынах закрыцця БІП сакратарка рэктара нічога не сказала.

- Гэта пастанова заснавальнікаў, - уздыхае жанчына. - Чаму яны так наважыли, я не ведаю.

БІП - адна з найстарэйшых прыватных ВНУ Беларусі. Яе ў 1990-м годзе адкрыў Сцяпан Сокал - навуковец і прадпрымальнік. Да 2020 года ён быў рэктарам універсітэта. А 5 снежня таго ж года ён памёр. Магчыма, ад каранавіруса («Бяда, якая ахапіла ўсю планету, забрала і нашага лідара», — гаворыцца на сайце ўстановы).

Першапачаткова БІП называўся Менскай вышэйшай юрыдычнай школай пры Саюзе юрыстаў БССР. У 1991-м школа была перайменаваная ў Беларускі інстытут правазнаўства, а ў сакавіку 1995-га атрымала ліцэнзію ВНУ.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках