26 чэрвеня 2024, Серада, 13:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

SIPRI: Няма довадаў размяшчэння ў Беларусі ядзернай зброі Расеіі

15
SIPRI: Няма довадаў размяшчэння ў Беларусі ядзернай зброі Расеіі

Толькі публічныя заявы.

Эксперты Стакгольмскага міжнароднага інстытута даследавання праблем міру (SIPRI) заяўляюць аб адсутнасці «пераканаўчых візуальных довадаў» размяшчэння тактычных ядзерных боегаловак РФ у Беларусі.

На ацэнкі экспертаў, памеры вайсковых запасаў ядзернай зброі Расеі і ЗША, на якія агулам прыпадае амаль 90% сусветнага ядзернага арсенала, засталіся адносна стабільнымі ў 2023 годзе. Аднак у Расеі, паводле падлікаў SIPRI, да пачатку 2024 года было размешчана прыкладна на 36 боегаловак больш, чым годам раней.

«Характэрна, што ў 2023 годзе было зроблена некалькі публічных заяў аб тым, што Расея размясціла ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі, хоць пераканаўчых візуальных довадаў таго, што фактычнае размяшчэнне боегаловак мела месца, няма», - паведамілі эксперты.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках